Рус
En
By

Адрас: 247710, г. Калінкавічы,
пл. Леніна, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Тэлефон: 8 (02345) 4 21 40;  факс : 8 (02345) 3-17-12

Плошча імя У.І.Леніна Чыгуначны вакзал Белаграпрамбанк Помнік 125-годдзю Палескай чыгункі Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Воінскае пахаванне вул. Куйбышава Гарадскі парк Калінкавіцкі раённы выканаўчы камітэт Храм іконы Свята-Казанскай Божай Маці
Плошча імя У.І.Леніна

Навіны вобласці

1 лістапада 2021

"Час цыклонаў" прыйшоў у палац Румянцавых і Паскевічаў

 Гомель /Кар. БЕЛТА/. Выстава твораў графікі і жывапісу Галіны Нячаевай "Час цыклонаў" пачала работу ў Гомелі ў палацы Румянцавых і Паскевічаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі.

 

Экспазіцыя прымеркавана да юбілею аўтара. "З'яляючыся шматграннай творчай асобай, Галіна Нячаева вядома і як таленавітая паэтэса - аўтар своеасаблівых філасофскіх вершаў-разважанняў, і як мастак, які тонка адчувае хараство навакольнага свету, выдатна валодае тэхнікай малюнка і жывапісу. У гэтым змогуць пераканацца наведвальнікі выставы", - адзначылі арганізатары.

 

Свет у творах мастака загадкавы і поўны сімвалізму. Яго напаўняюць фантастычныя вобразы коней, якія кружацца ў віхорах са святла і колеру, сірэн, што рухаюцца ў патоках паветра і вады, іншых міфалагічных стварэнняў. Сярод работ - шмат замалёвак, зробленых у рэалістычнай манеры падчас падарожжаў па роднай Гомельшчыне, поўначы Расіі, Крыме.

 

"Мяккасць пастэлі, гуашы і строгасць графічных ліній дапаўняюць адзін аднаго ў творчасці Галіны Нячаевай і даць нам магчымасць лепш зразумець светаадчуванне майстра", - дадалі ў палацы.

 

Галіна Нячаева нарадзілася ў Ветцы і прысвяціла сваё жыццё даследаванням самабытнай стараверскай культуры і мастацтва, цэнтрам якой на беларускай зямлі з'яўляецца яе родны горад. Яна стаяла ля вытокаў цяпер шырока вядомага ў Беларусі і за яе межамі Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, на працягу многіх гадоў узначальваючы яго. За плячамі аўтара незлічоная колькасць навуковых публікацый, кніг і выдатных выставачных праектаў.

 

Выставу "Час цыклонаў" у палацы Румянцавых і Паскевічаў можна наведаць да 28 лістапада.-0-

Партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту
Мэта99
Ганарымся, што навучылі
Беларуская натарыяльная палата
Дзяржаўны пагранічны камітэт
АДР
Землеўпарадкавальная служба
Памяць (спіс землякоў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны)
Гомельаблмаёмасць
Інтэрнэт-рэсурсы