Рус
En
By

Адрас: 247710, г. Калінкавічы,
пл. Леніна, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Тэлефон: 8 (02345) 4 21 40;  факс : 8 (02345) 3-17-12

Плошча імя У.І.Леніна Чыгуначны вакзал Белаграпрамбанк Помнік 125-годдзю Палескай чыгункі Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Воінскае пахаванне вул. Куйбышава Гарадскі парк Калінкавіцкі раённы выканаўчы камітэт Храм іконы Свята-Казанскай Божай Маці
Плошча імя У.І.Леніна

Навіны вобласці

8 лістапада 2021

БМЗ павялічыў экспарт на 52 працэнты ў студзені-верасні

4 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. За 9 месяцаў гэтага года ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК" экспартавала прадукцыі на $1,085 млрд. Гэта на $370,9 млн больш, чым за такі ж мінулагодні перыяд. Тэмп росту склаў 151,9 працэнта, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве.

 

Доля экспарту за 9 месяцаў гэтага года склала 82,9 працэнта ў натуральным і 82,8 працэнта ў вартасным выражэнні.

 

Найбольшым попытам на знешніх рынках з пракатнай прадукцыі карыстаецца арматура ў прутках, з метызнай - металакорд, бартавы бранзаваны дрот, дрот РМЛ.

 

У студзені-верасні БМЗ пастаўляў прадукцыю ў 52 краіны. "У топ-5 краін з найбольшай доляй у экспарце за 9 месяцаў увайшлі Расія - 22,9 працэнта, Літва - 12,6 працэнта, Польшча -12 працэнтаў, Германія - 8,7 працэнта, Ізраіль - 5,4 працэнта", - адзначылі на прадпрыемстве.

 

Таксама ў гэтым годзе завод пастаўляе арматуру і дрот РМЛ у Казахстан. "У рамках таварнай дыверсіфікацыі першыя пастаўкі дроту РМЛ ажыццёўлены ў Балгарыю, Малайзію і Марока, літай загатоўкі - у Бразілію і Малдову, металакорду - у Партугалію і Канаду", - дадалі на БМЗ.

 

Усяго ж па выніках 9 месяцаў на БМЗ выраблена 1,929 млн т сталі. Тэмп росту да студзеня-верасня 2020-га - 102,2 працэнта. У дзеючых цэнах аб'ём вырабленай прадукцыі склаў Br3,327 млрд (175,9 працэнта). Аб'ём рэалізаванай прадукцыі (за вылікам падаткаў) - Br3,382 млрд (171,3 працэнта).

 

ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК" - высокатэхналагічнае прадпрыемства металургічнай галіны. Структурна складаецца з чатырох звязаных адным тэхналагічным ланцужком вытворчасцей - мэталургічнай, пракатнай, трубнай, метызнай і цэхаў інфраструктуры. Штогод больш за 80 працэнтаў выпускаемай БМЗ прадукцыі адпраўляецца на экспарт.-0-

Партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту
Мэта99
Ганарымся, што навучылі
Беларуская натарыяльная палата
Дзяржаўны пагранічны камітэт
АДР
Землеўпарадкавальная служба
Памяць (спіс землякоў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны)
Гомельаблмаёмасць
Інтэрнэт-рэсурсы