Рус
En
By

Адрас: 247710, г. Калінкавічы,
пл. Леніна, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Тэлефон: 8 (02345) 4 21 40;  факс : 8 (02345) 3-17-12

Плошча імя У.І.Леніна Чыгуначны вакзал Белаграпрамбанк Помнік 125-годдзю Палескай чыгункі Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Воінскае пахаванне вул. Куйбышава Гарадскі парк Калінкавіцкі раённы выканаўчы камітэт Храм іконы Свята-Казанскай Божай Маці
Плошча імя У.І.Леніна

Навіны рэспублікі

26 лістапада 2021

Ліцэіст БДУ заваяваў бронзу на міжнароднай алімпіядзе па астраноміі і астрафізіцы


Фота з архіва
Фота з архіва

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзінаццацікласнік Ліцэя БДУ Арцемій Сыракваш заваяваў бронзавы медаль на міжнароднай алімпіядзе па астраноміі і астрафізіцы (IOAA). Інтэлектуальнае спаборніцтва праходзіла з 14 па 21 лістапада ў Багаце (Калумбія) у дыстанцыйным фармаце. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

 

Акрамя ліцэіста БДУ нашу краіну на алімпіядзе прадстаўлялі яшчэ чацвёра навучэнцаў. Таксама бронзы ўдастоіўся выпускнік Ліцэя нумар 1 Гродна Арсеній Камароў.

 

Алімпіяда складалася з пяці тураў: тэарэтычнага, аналізу даных, апрацоўкі сонечных даных, назірання і каманднага. Юнакі і дзяўчаты рашалі тэарэтычныя і практычныя задачы. Некаторыя з іх былі распрацаваны на аснове навуковых артыкулаў. Час выканання заданняў на розных этапах складаў ад 45 мінут да пяці гадзін. Дарэчы, назіральны тур уключаў вывучэнне Сонца. Удзельнікі з дапамогай спецыяльнай праграмы атрымлівалі выявы нябеснага цела і, выкарыстоўваючы розныя касмічныя інструменты, рабілі калажы. Таксама юнакі і дзяўчаты назіралі эвалюцыю каранальнага выкіду, які можа прывесці да моцных магнітных бур на Зямлі.

 

Усяго ў алімпіядзе прынялі ўдзел 240 прадстаўнікоў з 48 краін свету.

 

Міжнародная алімпіяда па астраноміі і астрафізіцы (IOAA) упершыню адбылася ў горадзе Чыангмай (Тайланд) у лістападзе 2007 года. З'яўляецца штогадовым спаборніцтвам сярод школьнікаў.-0-

Партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту
Мэта99
Ганарымся, што навучылі
Беларуская натарыяльная палата
Дзяржаўны пагранічны камітэт
АДР
Землеўпарадкавальная служба
Памяць (спіс землякоў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны)
Гомельаблмаёмасць
Інтэрнэт-рэсурсы