Рус
En
By

Адрес: 247710, г.Калинковичи,
пл. Ленина, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Телефон: 8 (02345) 4 21 40;  факс : 8 (02345) 3-17-12

Калинковичский районный исполнительный комитет Белагропромбанк Воинское захоронение ул.Куйбышева Храм иконы Свято-Казанской Божьей матери Площадь им. В.И.Ленина Фонд социальной защиты населения Железнодорожный вокзал Городской парк Памятник 125-летию Полесской железной дороги
Калинковичский районный исполнительный комитет

Новости района

5 ноября 2019

Калінкавіцкая моладзь заклікае да ўдзелу ў выбарах

Пікет БРСМ2

З канца кастрычніка Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запусціў кампанію, накіраваную на павышэнне электаральнай актыўнасці насельніцтва. Кожную суботу па ўсёй краіне актывісты грамадскага аб’яднання арганізоўваюць маладзёжныя пікеты, якія папулярызуюць выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання.

 Каб стымуляваць цікавасць калінкавічан да адной з галоўных палітычных падзей года, у рамках акцыі «Моладзь выбірае» прадстаўнікі райкама і актывісты аб’яднанняў аграрна-тэхнічнага ліцэя і гімназіі разгарнулі сваю інтэрактыўную пляцоўку каля раённай бібліятэкі.

Мы накіраваліся да месца правядзення пікета і паглядзелі, як актывісты чакалі суботнім днём калінкавічан, што вырашылі наведаць маладзёжную акцыю.

— Мерапрыемства праводзіцца як агітацыя да выбараў, — падзялілася педагог-арганізатар гімназіі Аляксандра Вінакур. — Мы не заклікаем галасаваць за нейкага канкрэтнага кандыдата, а нагадваем насельніцтву аб яго грамадзянскім абавязку, неабходнасці прыйсці на выбарчы ўчастак і аддаць свой голас за кандыдата, які, на яго думку, павінен прадстаўляць інтарэсы калінкавічан ў Палаце прадстаўнікоў.

Пікет БРСМ1

Дарэчы, гэты пікет не меў ніякага дачынення да падтрымкі кандыдатаў у дэпутаты. Яго інфармацыйная зона дазваляла даведацца аб выбарчай кампаніі, асаблівасцях Выбарчага кодэксу Беларусі. Падчас яго правядзення кожны жадаючы змог прыняць удзел у працы інтэрактыўных пляцовак: пазнаёміцца з мабільнай распрацоўкай «Галасую!», скласці пазлы з выявай мясцовых славутасцяў, напісаць наказы будучым народным выбраннікам, а таксама, паўдзельнічаць у гульнях «Азбука грамадзяніна» і «Усёй сям’ёй на выбары!».

-Здорава, што людзі прымаюць удзел у пікеце. Гэта сведчыць пра тое, што ім цікава прыходзіць і праводзіць час з намі, — дабаўляюць гімназісты Ігар Анікеенка і Аляксандр Трафімаў. — Наша галоўная задача — звярнуць увагу на такую значную падзею як выбары. Няхай наш узрост яшчэ не дазваляе нам галасаваць, але мы ўжо разумеем: актыўную грамадзянскую пазіцыю важна мець з маладых гадоў. Іменна таму нашы гульні праводзяцца не толькі для дарослых людзей, якія ўжо з’яўляюцца выбаршчыкамі, але і для тых, хто хутка зможа галасаваць.

У межах акцыі валанцёры БРСМ раздалі календары, якія нагадваюць, што выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання адбудуцца 17 лістапада.

— Мне вельмі спадабалася быць сярод актывістаў БРСМ, шмат станоўчых эмоцый прыносяць зносіны з новымі цікавымі людзьмі, — кажа ліцэіст Аляксандр Барысенка. — Удзельнічаць у такіх мерапрыемствах трэба і гэта вельмі важна, каб падтрымліваць нашу моладзь, нашу краіну. Мы падтрымліваем рух БРСМ, і гэта выдатна!

Ала ВЕКА.

Опрос
Какие у Вас возникают проблемы в работе жилищно-коммунального хозяйства?














Гомельобимущество
Телефоны горячей линии
XVI Гомельский экономический форум  24 мая 2019
Землеустроительная служба
веб-портал ЕГР
Белорусская нотариальная палата
Государственный пограничный комитет
Портал информационной поддержки экспорта
Цель99
Гордимся, что научили
Интернет-ресурсы